
У Беластоку, пад помнікам маршалку Юзафу Пілсудскаму адбылося ўрачыстае асвячэнне штандару футбольнага клубу “Ягелонія”. Пасля таго, як каталіцкі і праваслаўны арцыбіскупы асвяцілі штандар, тысячы яго фанатаў прайшлі вуліцамі гораду маршам ад Рынку Касцюшкі да гарадскога стадыёна.

Перад прысутнымі выступаў – старшыня нагляднай рады “Ягелоніі” Войцех Счалкоўскі:
– Сёстры і браты, так да вас звяртаюся, як да чальцоў сям’і. Усе фанаты і прыхільнікі нашага клубу з’яўляюцца адной вялікай ягелонскай сям’ёй незалежна ад поглядаў, незалежна ад веравызнання, усе веруючыя і атэісты, каталікі і праваслаўныя, а таксама веруючыя іншых канфесій. Мы з’яўляемся адной вялікай сям’ёй.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Свой хатні матч з познаньскім “Лехам” “Ягелонія” прайграла з лікам 1:2. Але пры гэтым усё адно захавала першае месца ў мацнейшай футбольнай лізе Польшчы – Экстракласе.

Наступную гульню “Яга” правядзе праз тыдзень таксама дома 24 лютага – з хожуўскім “Рухам”.




























Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






