BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўчыннікаў: катастрофа на Кахоўскай ГЭС – экацыд

Год таму, 6 чэрвеня 2023 года, адбылася катастрофа на Кахоўскай ГЭС.

Фота з асабістага архіву Аляксея Аўчыннікава

Беларускі эколаг Аляксей Аўчыннікаў распавядае, што зараз адбываецца на месцы вялікага вадасховішча каля Кахоўскай ГЭС:

-Як паказваюць экспедыцыі, якія праводзяць розныя ўкраінскія арганізацыі, там зараз знаходзяцца і новыя тэрыторыі, якія называюцца Вялікія Лугі – гэта стары лес, які заходзіцца на дне вадасховішча, і калі яно сышло, ён пачаў буйна расці. І гэтую тэрыторыю прыродаахоўнікі Украіны думаюць, што добра было б зберагчы. Не аднаўляць Кахоўскую ГЭС, а менавіта зберагчы лясы Вялікіх Лугоў.

Па словах Аляксея Аўчыннікава, сітуацыя з падрывам Кахоўскай ГЭС з’яўляецца экацыдам з боку Расеі:

-Гэта, безумоўна, была экалагічная катастрофа. У нас больш інфармацыі менавіта пра Кахоўскае вадасховішча. Не так шмат інфармацыі ёсць пра тыя тэрыторыі, якія знаходзяцца ніжэй па цячэнні Дняпра, бо яны больш пацярпелі. І менавіта там вялікая вада сыходзіла. Даследаванняў там пакуль няма. І важна таксама сказаць, што гэта можа разглядацца як прыклад экацыду.

Эколаг упэўнены, што усе наступствы гэтага экацыду з боку Расеі можна будзе ўявіць толькі пасля заканчэння вайсковых дзеянняў, а першыя наступствы – пасля актыўнай фазы вайны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя