У Падляшскай бібліятэцы ў рамках XXVI Дзён крэсавай культуры ў Беластоку адбылася аўтарская сустрэча з вядомым падляшскім публіцыстам, пісьменнікам і рэжысёрам кароткаметражных фільмаў пра Падляшша – Войцехам Каранкевічам.

Гаворыць аўтар ды ўдзельнікі сустрэчы:
– Спатканні з людзьмі – гэта самае лепшае, што можа адбыцца з намі ў жыцці. Мы павінны сустракацца як мага часцей. Выключыць тэлевізар, камп’ютар і размаўляць, як было калісьці на вёсцы. Як на лаўцы людзі сустракаліся і распавядалі, магчыма, самае файнае, што было ў іх жыцці.
– Аўтар умее распавядаць пра падляшскія смакі, пахі, колеры, але самае важнае ў яго кнігах – гэта людзі. Вельмі прыемная сустрэча.
– Я вялікі прыхільнік спадара Войцеха. Ён цудоўна адлюстроўвае наша Падляшша як у Польшчы, так і ва ўсім свеце.
Сёння ў рамках Дзён крэсавай культуры ў Галерэі імя Слендзіньскіх адбудзецца сустрэча з аўтарамі часопіса Беластоцкага аддзела Таварыства сяброў Гародні і Вільні «Goniec Kresowy» – Аляксандрам Міськевічам і Лешкам Вантробскім. Пачатак а 18-й гадзіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:








Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя