BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аўтобус-абагравальня ў Беластоку дапамагае перажыць маразы

У цэнтры Беластока працуе аўтобус-абагравальня, дзе ўсе ахвотныя могуць схавіцца ад марозу, папіць цёплай гарбаты або кавы і скарыстацца коўдрамі.

Аўтобус працуе кругласутачна пры Рынку Касцюшкі і будзе даступны для жыхароў горада да канца гэтага тыдня.

Кажа супрацоўніца Фонда Spe Salvi Марыя Пацейчук, якая працуе на месцы:

– Шмат людзей на вуліцы, якім трэба абагрэцца. А можа нават аўтобус патрэбны і для бяспекі. Учора абагрэваліся каля 60 чалавек і нават больш. Улічваючы колькасць людзей, якія хочуць пагрэцца, то было б добра, каб такіх аўтобусаў было некалькі.

Дзяжурствы ў аўтобусе нясуць супрацоўнікі гарадской стражы. Жыхароў просяць звяртаць увагу на людзей, якім пагражае холад, і ў выпадку неабходнасці паведамляць пра гэта па нумары 112 або непасрэдна ў гарадскія службы. Праект створаны, дзякуючы сумеснай ініцыятыве гарадскіх уладаў Беластока, Беластоцкай гарадской камунікацыі, арганізацый Фонда Spe Salvi і асяродак ELEOS.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя