Музей матэрыяльнай культуры “Бацькаўшчына” ў вёсцы Рыбалы пройдзе частковую рэканструкцыю. Пра гэта паведаміў бургамістр Заблудава Адам Таманэк.

Працы будуць праведзены ў межах міжнароднага праекта „Устойлівая культура для ўстойлівага турызму ”, які рэалізуецца разам з літоўскай гмінай Пагегяй:
-Мы плануем адрамантаваць гэты будынак. Першы этап у працэсе рэалізацыі.
У межах праекта таксама прадугледжваецца стварэнне віртуальных матэрыялаў пра культурную спадчыну памежжа, правядзенне навучання і распрацоўка сумеснага турыстычнага маршруту. Агульны кошт праекта — каля 950 000 еўра, з якіх больш за 750 тысяч — гэта фінансаванне з праграмы Interreg VI-A Літва–Польшча 2021–2027. Рэалізацыя праекта працягнецца да вясны 2026 года.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя






