
Вайна ідзе не 1000 дзён, а дзесяць гадоў. І ўкраінцы робяць усё, каб Украіна перамагла. З Уладзімірам Пуціным немагчыма ні пра што дамовіцца, перамір’е можа быць кароткатэрміновым пры пэўных абставінах, — перакананы дырэктар Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў аналітычнага цэнтру „Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма»“ Яраслаў Чарнагор:
— Папраўдзе для мяне гэта нічога не азначае, бо для мяне вайна пачалася ў 2014 годзе. І мне не падабаецца, калі гавораць пра тысячу дзён вайны, калі ў нас ужо 10 гадоў яна трывае.
РР: У цэлым на сённяшні дзень як бы вы маглі ацаніць стан рэчаў ва Украіне? Што адбываецца?
— У нас трывае чарговая фаза вайны. Над Украінаю лётаюць іранскія „шахеды“, расейскія дроны „Герань“, расейскія паўночна-карэйскія ракеты. Гінуць мірныя жыхары. Вайскоўцы вядуць ваенныя дзеі на колькіх франтах і намагаюцца ўтрымаць наступы расейцаў.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Поўнамаштабная вайна ва Украіне цягнецца 1000 і 3 дні. Баявыя дзеянні пашыраюцца, украінскі бок можа выкарыстоўваць дальнайбойную зброю па расейскай тэрыторыі, Расея таксама ідзе на эскалацыю.
Беларускае Радыё Рацыя






