BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змаганне з паводкай у Польшчы

Найбольш складана ў Апольскім і Ніжнесілезскім ваяводствах. Сітуацыя крызісная, у тым ліку: у Глухалазах, Лёндэк-Здруй, Клодзка, Ныса і Строне-Слёнскае, дзе прарвалася дамба. Уроцлаў чакае піка паводкі на рацэ Одра.

Woda pędzi przez Stronie Śląskie. Фота: polsatnews.pl

Прэм’ер-міністр аб’явіў пра ўвядзенне рэжыму стыхійнага бедства.

Крытычная сітуацыя на поўдні Апольскага краю і Ніжняй Сілезіі. Прарвала плаціну ў Строне-Слёнскім, горад залівае вялікая колькасць вады. Небяспечна становіцца і ў Нысе, дзе ўжо прагучалі сірэны трывогі і гучаць заклікі да самаэвакуацыі.

Драматычная сітуацыя ў Глухалазах, але таксама ў Клодзках, дзе вада ўвайшла ў горад, тут адмянілі заняткі ў школах. Жыхары Нысы перажываюць трагедыю. Вада залівае іх горад. На дапамогу прыйшла паліцыя, прыбыла і войска. Эвакуацыя працягваецца, але мэр заклікаў жыхароў па магчымасці самім пакінуць свае дамы. Сітуацыя вельмі сур’ёзная, затапіла, сярод іншага, бальніцу. Пад вадой апынуліся такія гарады, як Бяла-Ныска, Сястшэхавіцы і Пшэленк.

«Мы сцягваем падмацаванне ў Нысу. Мы да паслуг жыхароў. Вада часткова паступае ў горад праз прабітыя валы ў Белай Ныске з боку Замлынскага раёна. Сітуацыя сур’ёзная», – паведамляе паліцыя. Большасць вуліц знікаюць пад вадой. Вада залівае Нысу. 14 верасня пачалася эвакуацыя першых аддзяленняў мясцовай бальніцы, калі пачала прасочвацца вада. Мэр Кордзіян Колбірж выступіў з паведамленнем, у якім заклікаў жыхароў самастойна эвакуіравацца.

Спецыяльная рота пажарнікаў з Падляшскага ваяводства накіравалася на поўдзень Польшчы, у раёны, якія пацярпелі ад паводкі. Сілы і сродкі спецроты «Беласток» складаюць: участак B (высокапрадукцыйныя помпы), участак C (малапрадукцыйныя помпы) і ўзвод H1 (узвод падтрымкі). Пажарныя калонай выехалі ў Серадзь. Адтуль іх адправяць і накіруюць у рэгіёны, якія церпяць бедства.

На паўднёвым захадзе Польшчы пасля моцных дажджоў разліліся рэкі. Найбольш складаная сітуацыя ў Клодзку і Глухалазах, дзе вада выйшла ў цэнтр мястэчка, затапіўшы будынкі, вуліцы і плошчы.

Паводле польскіх мас-мэдыяў