BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барометр рэпрэсій у Беларусі: Анлайн-прэзентацыя даследавання

У сераду, 31 студзеня, Прэс-клуб Беларусь і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання «Барометр рэпрэсій у Беларусі».

Дата: 31 студзеня. Час: 13.00 (час менскі). Месца: анлайн. 

Інфармацыя пра рэпрэсіўна-карныя захады ўладаў прыходзяць з Беларусі практычна кожны дзень. Гэта ўжо суцэльная плынь, у якой без дэталёвага аналізу складана вызначаць галоўныя напрамкі і асаблівасці. 

Каб разумець, як эвалюцыянуюць карныя практыкі рэжыму, якія тэндэнцыі ў рэпрэсіях згасаюць і якія новыя трэнды з’яўляюцца, раз на квартал Цэнтр новых ідэй будзе прадстаўляць справаздачу па даследаванні «Барометр рэпрэсій у Беларусі».

Спікеры:

Генадзь Коршунаў, старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй;

Кацярына Дзяйкала, юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта. 

Мадэратарка — Ганна Краўчанка, грамадзянскай актывістка, менеджарка ініцыятывы Politzek.me. 

Удзел бясплатны, патрэбная рэгістрацыя па спасылцы. Можна далучыцца да анлайн-трансляцыі на ютубе па спасылцы.

Арганізатары