BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Балтэ: У Беларусі зараз ушаноўваюць памяць толькі пра рускамоўных савецкіх людзей

27 студзеня ў Польшчы і свеце адзначаецца 80-годдзе вызвалення канцлагера “Аўшвіц-Біркенаў” і Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

У памятных мерапрыемствах на месцы падзей прымаюць удзел былыя вязні лагера, Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Аднак традыцыйных афіцыйных гасцей з Беларусі не чакаецца. Сітуацыю каментуе беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ:

– У Рэспубліцы Беларусь, на жаль, і Халакост, і масавыя забойствы беларусаў, як і трагедыі, звязаныя з бальшавіцкім тэрорам, яны не адзначаюцца на дзяржаўным узроўні. Зрабілі мемарыял у Трасцянцы з адной мэтай – прыцягнуць замежных лідараў у Беларусь, каб яны прызнавалі Лукашэнку. Але і тут былі праблемы, бо адмовіліся ў Трасцянцы ставіць асобны помнік забітым у гэтым канцлагеры габрэям. У Беларусі ўшаноўваецца толькі адна нацыя – нацыя расейскамоўных савецкіх людзей.

Па словах Балтэ паказальна, што менавіта 27 студзеня ў Беларусі адбылося адзіная публічная падзея, звязаная з Міжнародным днем памяці ахвяр Халакосту. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося адкрыццё невялікай часовай экспазіцыі «Аўшвіц. 80 гадоў памяці».

Беларускае Радыё Рацыя