
У грузінскім Батумі ўжо больш за 700 дзён працягваецца акцыя ў падтрымку Украіны. Украінскія і беларускія актывісты супольнасці “Maidan Batumi” штовечар а 18-й гадзіне ладзяць акцыю дапамогі Украіне.
На акцыі гучаць украінскія песні і а 19-й гадзіне гучаць гімны трох краін: Украіны, Грузіі і беларуская “Пагоня”. На акцыі любы жадаючы можа пакласці ў скрыначку данат на дапамогу Узброеным сілам Украіны.
Актывісты канстатуюць, што апошнім часам стала вельмі складана перадаваць гэтыя данаты ваярам, бо некаторыя ўкраінскія банкі блакуюць гэтыя пераводы.




Беларускае Радыё Рацыя






