BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: акцыя ў падтрымку расейскіх палітвязняў

Некалькі дзясяткаў актывістаў прыйшлі да батумскай вежы Алфавіт, каб узгадаць палітзняволеных з Расеі, якія за сваю пазіцыю сядзяць у турмах і калоніях.

 Пра акцыю кажа актывістка Анастасія Букоўскі:

Прымеркаваная яна да дня народзінаў Ільі Яшына, які зараз сядзіць у турме. Гэта той палітзэк, якога мы яшчэ можам выратаваць. На жаль, некаторых мы ўжо не ў стане выратаваць – такіх, як Навальны, напрыклад. Мы выходзім, мы з’яўляемся голасам свабоды. Голасам тых людзей, якія зараз расейская ўлада кінула ў турму.  Мы мусім пра іх памятаць, таму што яны пацярпелі за нас. За нашую свабоду.

Па словах актывіста Андрэя Палякова, толькі праз падобныя акцыі можна даносіць сваю пазіцыю:

– Калі мы спынімся зараз, то гэта проста параза, гэта здрада сваім ідэалам, гэта здрада людзям і здрада Расеі. Нас многіх у Расеі лічаць здраднікамі. Але насамрэч здрадай будзе якраз адмова ад антываеннай барацьбы і барацьбы за свабоду Расеі.

На акцыі таксама выступіў тузін актывістаў з розных рэгіёнаў, якія таксама ўзгадвалі сваіх знаёмых і родных, якія знаходзяцца за кратамі ў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Батумі