BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Актывісты з Расеі на Дні незалежнасці Украіны

На акцыі да Дня Незалежнасці Ўкраіны, што адбылася ўвечары 24 жніўня 2024 году ў цэнтры грузінскага Батумі, акрамя вялікай колькасці ўкраінскіх і беларускіх актывістаў, былі і актывісты з Расеі, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне.

Пра важнасць удзелу ва ўкраінскіх акцыях кажа актывіст Андрэй Палякоў:

– Усё вельмі проста. Мы тут апынуліся ў сваёй большасці, і асабіста я менавіта таму, што мы падтрымліваем змаганне Украіны, таму што мы не падтрымліваем вайну расейскай арміі і ўварвання ва Украіну. Я асабіста дэманструю свае сяброўскія і таварыскія адносіны да Украіны.

24 жніўня 2024 году ў грузінскім Батумі, акрамя акцыі на плошчы Еўропы, адбываліся яшчэ некалькі акцый да гэтага свята ў іншых кропках гораду: аутапрабег ад батумскага аэрапорту да цэнтру гораду, акцыя каля вежы Алфабет. Правядзенню гэтых акцыі троху перашкодзіла залева, якая прагнала з вуліц гораду турыстаў, якія наведваюць курортны Батумі.

Белаурскае Радыё Рацыя