BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: беларусы сустрэліся з дэпутаткай грузінскага парламента

Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» прынялі ўдзел у сустрэчы з дэпутаткай парламента Грузіі ад апазіцыйнай партыі «Лело» Ганнай Нацвлішвілі.

Пра сустрэчу распавядае Аляксей Балашоў, кіраўнік арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі»:

Гэта не першая наша сустрэча з Ганнай. Мы ў мінулым годзе ездзілі ў Тбілісі да яе на сустрэчу, там абмяркоўвалі беларускія праблемы, якіх дадалося пасля ўступлення ў сілу лукашэнкаўскага пашпартнага загаду ды іншыя праблемы беларусаў – праблемы з адаптацыяй, праблемы з падтрымкай беларускай культуры. Яна ў курсе нашых праблем.

Пра важнасць удзелу беларусаў у такіх сустрэчах кажа кіраўнік партыі «Лело» па Аджарыі Гено Тэбідзэ:

 Магчымасць для нашых сяброў, таму што для палітуцякачоў, якія зараз знаходзяцца ў Грузіі, вельмі цікава ведаць, якія палітычныя і ўнутраныя працэсы, якія датычацца таксама гэтых людзей.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел актывісты партыі «Лело», прадстаўнікі моладзевых арганізацый Аджарыі. Беларусы былі адзіным прадстаўніцтвам дыяспары, якіх запрасілі на гэту сустрэчу.

Беларускае Радыё Рацыя