BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Дапаможам беларускім добраахвотнікам

Беларускім добраахвотнікам, што ваююць ва Украіне ў складзе Беларускага Добраахвотніцкага корпуса, збіралі дапамогу ў грузінскім Батумі. Гэта адбылося пад час адмыслова зробленай латарэі, якую беларускія актывісты правялі ў прасторы «Аксяродак».

Распавядае Святлана адна з арганізатарак мерапрыемства:

– Гэтым разам гэта вельмі тэрміновы збор на тэрмакоўдры для параненых на аўдзееўскім накірунку. Большасць параненняў гэта аскепкавыя, з вялікай стратай крыві. Мы размеем, што калі вялікая страта крыві, то наш арганізм працуе вельмі мудра, ён накіроўвае ўвесь крываток да жыццёваважных органаў. Таму церпяць іншыя органы, у першую чаргу сэрца. Плюс цяпер халодная пара году.

Па словах актывісткі колькасць патрэбных тэрмакоўдраў, якія патрэбныя добраахвотнікам, цяжка вызначыць. Частку з коўдраў ужо перадалі ва ваярам:

– Хлопцы сказалі хаця бы 100, мы адаслалі 20. Дакладную колькасць у любым выпадку мы не можам сказаць, таму што цяпер ідуць пякельныя баі, страты вялікія на розных накірунках. Каб вы разумелі, тэрмакоўдры пойдуць не толькі для нашых хлопцаў з БДК, гэта для ўсіх ваяроў. Мы дапамагаем не толькі камусьці аднаму.

Беларускія актывісты Батумі дапамагаюць ваярам ва Украіне з першых дзён поўнамасштабнага ўварвання. Гэта была дапамога з абуткам і з цёплым адзеннем, а ў гэтым 2024-м годзе таксама перадалі два дроны, якія ўжо патрапілі ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя