BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: Дзень Незалежнасці Украіны на Плошчы Еўропы

24 жніўня 2024 году супольнасць “Майдан Батумі”, якая штодня арганізоўвае акцыі ў падтрымку Украіны ў грузінскім Батумі, запрашае адзначыць Дзень Незалежнасці Украіны ў “коле нязломных”.

Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Валанцёры з супольнасці “Майдан Батумі” запрашаюць на кірмаш на плошчу Еўропы. Арганізатары адзначаюць, што гэта свята сілы і еднасці. Галоўная мэта гэтага свята, сабраць грошы на тактычную амуніцыю для марской пяхоты. Сума, якую збіраюцца сабраць, кал я5-ці тысяч даляраў. У свяце бяруць удзел рэстараны і кавярні, грузінскі бізнес, майстры і мастакі, выканаўцы і танцоры. Таксама прымуць удзел беларускія рамеснікі.

Беларускае Радыё Рацыя