BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: экафэст як спосаб аб’яднання

У грузінскім Батумі некалькі дзён адбываўся экалагічны фестываль, які стаў магчымасцю аб’яднання экалагічных актывістаў з розных краін, якія жывуць у гэтым грузінскім горадзе.

Пра фэст распавядае яго суарганізатар, беларускі эколаг Аляксей Аўчыннікаў:

-Ён быў ініцыяваны экалагічнай ініцыятывай “Экаджара”, а таксама іншымі экалагічнымі актывістамі і актывісткамі. Мэтай гэтага фестывалю было паспрабаваць, як гэта праводзіць такія невялічкія фестывалі на пару дзён у Батумі. І таксама прывабіць людзей да ўдзелу ў экалагічных практыках.

Па словах Аляксея, падобныя фэсты будуць працягвацца ў грузінскім Батумі:

-Арыентаваны на ўсіх людзей, якія зацікаўлены ў экалагічным ладзе жыцця. Будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, праходзіў фрымаркет. У “Экаджара” можна паглядець тыя мерапрыемствы, якія мы будзем арганізоўваць.

На фэсце можна было паслухаць лекцыі пра экалагічнае жыццё ў Батумі, наведаць фрымаркет, а таксама дапамагчы абаронцам жывёлаў.

Беларускае Радыё Рацыя