
Прадстаўнікі беларускай дыяспары грузінскага Батумі сабраліся на Каляднае свята ў прасторы BackDOOR увечары 6 студзеня. На яго прыйшло амаль паўсотні чалавек.
Свята наведалі калядоўшчыкі і святы Мікалай, адбыўся Калядны кірмаш, а з Варшавы завітаў Аляксандр Памідораў.
Пра свята кажуць беларусы Батумі:
– Вельмі класны канцэрт.
– Прыемна, вельмі цудоўна.
– Напэўна лепшы варыянт для каляднага вечара, сустрэць яго ў гэтай кампаніі пад гэтую музыку. Усё было атмасферна і аўтэнтычна.
Па словах Аляксандра Памідорава, беларусы Батумі вельмі гасцінныя:
– Для тых з нас, хто жыве ў Літве, у Латвіі, у Эстоніі, у Польшчы, у Нямеччыне, трэба паехаць у Грузію. Пытаюць: “Ну як было ў Грузіі?”. Я кажу, што грузінскую гасціннасць дэманструюць менавіта батумскія беларусы.
Імпрэза працягвалася амаль 4 гадзіны. Пасля імпрэзы была фотасесія з выканаўцам. Калядаванне з беларускімі калядоўшчыкамі ў Батумі будзе працягвацца да 14 студзеня 2024 году.









Беларускае Радыё Рацыя






