BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: лісты да палітвязняў

Некалькі дзясяткаў лістоў і паштовак да беларускіх палітвязняў напісалі беларускія актывісты з грузінскага Батумі.

Пра мэту такіх акцый у Батумі распавядае яе арганізатарка Таццяна:

 – Зараз ужо выйшаў шэраг палітвязняў, і можна ў іх саміх запытацца, і зараз ёсць шэраг артыкулаў, пра тое, наколькі важна атрымліваць за кратамі нейкія вестачкі з волі, пра тое, наколькі вялікае значэнне яны маюць, пра тое, наколькі яны паляпшаюць не толькі дзень, але і тыдзень, і ўвогуле іх існаванне там, пра тое, як дзень прыносу пошты ператвараецца ў свята для палітвязняў.

Па словах Таццяны, такія акцыі таксама павінны аб’ядноўваюць мясцовых беларусаў :

– У нас у горадзе не так шмат людзей прыходзіла на тыя сустрэчы, на якія прыходзіла я, але я думаю, што гэта справа распаўсюджанасці ідэі, права прасоўвання гэтай ідэі, рэкламы. Проста калі зрабіць гэта нейкім пастаянным мерапрыемствам, каб людзі ведалі, што ў такі вось дзень можна прыйсці на падпісанне паштовак, думаю, што пачне прыходзіць больш людзей.

Акцыі па напісанні лістоў беларускім палітвязням ладзяцца ў грузінскім Батумі раз на некалькі месяцаў і адбываюцца яны ў розных беларускіх прасторах, такіх як «МедыяХаб», «Аксяродак» ці прастора арганізацыі «Актыўным быць файна».

Беларускае Радыё Рацыя