Штотыдзень у грузінскім Батумі адбываецца вечар напісання лістоў расейскім палітвязням.

Пра значнасць такой акцыі кажа Зміцер, адзін з яе арганізатараў:
– Як паведамляюць палітвязні, якраз праз лісты, медыярэсурсы яны даведваюцца інфармацыю, яны гэтага хочуць, ім у шэрых камерах у абмежаваных па жыцці падзеях максімум – ад камера да суда і назад. Таму ім вельмі цікава даведацца, што робіцца ў свеце, які знаходзіцца за калючым дротам, за сцяной, як там жывуць людзі.
Па словах актывіста, да палітвязняў даходзяць вельмі мала лістоў і паштовак:
– Мы супрацоўнічаем з калегамі з Масквы, адпраўляем ім лісты, а яны іх ужо рассылаюць канкрэтна па калоніях. На жаль, пакуль, як мне паведамілі калегі, адказаў не прыйшло. Але мы будзем працаваць над гэтым і даведвацца, чаму няма адказаў. Як мне сказалі спецыялісты, якімі гэтым займаюцца ў Маскве, звычайна з 20 лістоў адказы прыходзяць усяго на тры.
Акцыі па напісанні лістоў расейскім палітвязням адбываюцца кожную пятніцу і на іх запрашаюць не толькі жыхароў Расеі, але і прадстаўнікоў іншых краін і нацыянальнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя






