
У беларускай прасторы “аКсяродак” 18-га чэрвеня прадстаўнікі арганізацыі Human Rights Impact паказалі мультыплікацыйны фільм на тэму правоў чалавека.
Пра гісторыю стварэння гэтага мульфільма распавядае адзін з яго стваральнікаў Раман Кісляк:
– З 2017 года з’явілася ідэя, яшчэ ў Беларусі, даносіць веды пра правы чалавека праз такія візуальныя вобразы, праз іншыя формы. Была ідэя стварэння мультфільму па правах чалавека. На жаль да рэалізацыі мы падышлі ўжо толькі тут, у эміграцыі наша праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact рэлакавалася ў Грузію. Тут мы стварылі мультфільм, які так і называецца “Правы чалавека”.

Па яго словах, беларусы Грузіі таксама атрымаюць працяг у выглядзе комікса пра правы чалавека:
– Літаральна на працягу тыдня мы прэзентуем і комікс, гэта таксама комікс пра правы чалавека. Калі мы яго прэзентуем, то больш распавядзём. Коміксы пра правы чалавека, гэта таксама перспектыўная тэма для развіцця.
Чакаецца, што комікс пра правы чалавека будзе прэзентаваны ў Батумі і Тбілісі, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Беларускае Радыё Рацыя






