З 24 лютага 2022 году, з першага дня поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, на плошчы Еўропы грузінскага Батумі штовечар адбываецца супольная акцыя.
У акцыі прымаюць удзел украінцы і беларусы, якія распавядаюць пра тое, што адбываецца ва Украіне, дзе ідзе вайна. Таксама гучаць гімны Украіны і Грузіі і беларускі гімн “Пагоня”.
Таксама адбываецца збор у падтрымку Узброеных сіл Украіны, а справаздачу збору выкладаюць у адмысловым тэлеграм-канале.
Беларускае Радыё Рацыя, Батумі