Батумская шматфункцыянальная прастора «аКсяродак» стала месцам, дзе 16 студзеня адбылася сустрэча з праваабаронцам, сябрам Каардынацыйнай рады Раманам Кісляком.
Тэмай сустрэчы была «Роўнасць» і абмяркоўвалі не толькі «Гістарычныя і сучасныя прававыя падыходы да дасягнення роўнасці», а таксама розніцу між роўнасцю і забаронай дыскрымінацыі.
Батумскія беларусы распавялі пра патрэбу такіх сустрэчаў:
– Так як наша супольнасць знішчаная ў Беларусі, то яна павінна дзесьці жыць. Тут мы робім такую інтэлектуальную працу для Новай Беларусі ў тым ліку.
– Вельмі цікава, мы павінны размаўляць, павінны пачынаць з пераменаў у сабе ў першую чаргу. І мы павінны разумець, што не будзе свабоды для ўсіх пакуль не будзе свабоды для кожнага, таму тэма сённяшняй сустрэчы вельмі важная.
– Сустрэча была вельмі класная, было цікава, штосьці новае даведаўся.
Раман Кісляк упэўнены, што менавіта праз такія сустрэчы ствараецца новая дыяспара за мяжой:
– На мой погляд беларусы Грузіі, беларусы Аджарыі цікавяцца гэтымі рэчамі, цікавяцца роўнасцю, гэтымі пытаннямі. Вельмі разумныя і годныя людзі. Прыходзяць і дэбатуюць самыя розныя, не толькі актывісты, але і проста беларусы. У асноўным моладзь да 40, але ёсць і старэй. Розная прадстаўніцтва. У нас звязана з прадстаўніцтвам міграцыі. У асноўным усё ж такі я назіраю, што сюды мігрыравала больш моладзі.
Сустрэчы ў межах Дня Дыяспары будуць адбывацца і надалей па аўторках а 20-й гадзіне. На наступную сустрэчу 23 студзеня запрошаны эколаг, сябра Каардынацыйнай рады Яраслаў Бекіш.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя