BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: збор для беларускіх добраахвотнікаў працягваецца

Прадстаўнікі беларускай эміграцыі, што жывуць у грузінскім Батумі, ужо два з паловай гады дапамагаюць беларускім добраахвотнікам, што ваююць ва Украіне.

Як ідзе збор і на што цяпер збіраюць беларусы Батумі, распавядае адна з валанцёрак Святлана:

Яшчэ трывае збор на планшэты для хлопцаў. Планшэты мы набылі адразу, бо яны ім былі неабходныя для аперацыі ў Ваўчанску, таму мы іх набылі адразу, але ў пазыку. І цяпер нам гэтую пазыку трэба аддаць. Часткова мы ўжо сабралі, каля 2000 лары, але агульная сума больш за 2000 даляраў, таму збор трывае далей.

Па словах Святланы, беларусы зараз мала ахвяруюць, і гэта звязана з тым, што эміграцыя зацягваецца:

Людзі ў эміграцыі зараз ужо знаходзяцца досыць трывалы тэрмін. Зараз яны занятыя выжываннем. Таму што сабой таксама трэба займацца. Магчыма трэба больш абвяшчаць, можа трэба рабіць большы рэзананс. Але таксама ёсць пэўныя пытанні бяспекі.

Беларусы Батумі ў асноўным дапамагаюць добраахвотнікам, што ваююць ва Украіне ў складзе Беларускага Добраахвотніцкага корпуса, і па словах арганізатараў збору, у іх няма праблем з лагістыкай, каб ахвяраванні даходзілі да «ваяроў».

Беларускае Радыё Рацыя