Беларуская шматфункцыянальная прастора «Аксяродак», што знаходзіцца ў грузінскім Батумі, пераехала на новае месца і запрашае беларусаў Грузіі яе наведаць.

Пра прастору распавядае стваральніца «Аксяродка» Аксана Акуневіч:
-“Аксяродак” пераехаў у вельмі вялікае памяшканне. Для нас гэта зараз памяшканне мараў. У нас тры паверхі. Гэта дазваляе раздзяліць “Аксяродак”, як шматфункцыянальную прастору на школу і садок, і яшчэ мы адкрылі хостэл.
Па словах Аксаны Акуневіч, яна ўдзячная ўсім беларусам за дапамогу:
-Падтрымка проста надзвычайная. З аднаго боку, заўсёды чакаеш фінансы. Дзякуй вялікі беларусам, якія былі ў Батумі, а цяпер у Польшчы! Але зараз было больш важна перавезці рэчы, зрабіць рамонт. Людзі прыходзілі, дзеці, цэлымі сем’ямі прыходзілі.
Каб далучыцца да жыцця беларускай прасторы «Аксяродак» і даведацца навіны з жыцця гэтай прасторы – Аксана Акуневіч запрашае далучыцца да адмысловага тэлеграм-чату https://t.me/aKsiarodak_Batumi.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






