
У Беластоку адбываецца супольная канферэнцыя “БХД”, “Народнай Грамады” і “Краіны для жыцця”. Сустрэча сабрала амаль тры дзясяткі актывістаў з розных рэгіёнаў Польшы.
Пра сустрэчу кажа сустаршыня “БХД” Георгій Дзмітрук:
– Для нас гэта месца, дзе мы сустракаемся з сябрамі нашай партыі, дзе мы дапамагаем адзін аднаму, падтрымліваем адзін аднаго, без гэтага вельмі цяжка ў чужой краіне. Для нас гэта, як жыццё, як хадзіць у царкву.

Па словах Віталя Савюка з “Краіны для жыцця”, такія сустрэчы вельмі патрэбныя для аб’яднання высілкаў:
– Людзі мала кантактуюць адзін з адным. Яны не могуць выказаць асабіста нейкія свае меркаванні, з-за гэтага адбываюцца непаразуменні. Такія мерапрыемствы дазваляюць асабіста паразмаўляць. У нас больш супольнага, чым рознагалоссяў і гэта дапамагае нам вызначаць напрамак па якім мы можам працаваць. З “Народнай Грамадой”, з “БХД” у нас гэта вельмі добра атрымліваецца. Насамрэч, гэта як прыклад кансалідацыі дэмсілаў, пра што ўсе кажуць. У нас гэта атрымалася, што вельмі важна.
Апрача міжпартыйнай сустрэчы ў Беластоку адбудзецца пасяджэнне ўправы “БХД”, а таксама выбарчая канферэнцыя “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў”.



Беларускае Радыё Рацыя