BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беата Галіцка: Беларусам не варта баяцца асіміляцыі ў Польшчы

Падчас працы ХХІ Агульнага з’езда польскіх гісторыкаў у Беластоку асобная панэль была прысвечана праблеме зменлівасці і стабільнасці культуры пагранічча.

З дакладам на тэму «Эмігрант як чалавек памежжа» выступіла даследчыца з Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані Беата Галіцка, якая пракаментавала пытанне асіміляцыі беларусаў на Падляшшы:

– Асіміляцыя – гэта не ёсць добрым. Асіміляцыя – гэта страта ўласнай культуры, занурванне ў культуру месца новага пражывання. Лепшым словам з’яўляецца акультурацыя. Гэта значыць, што прыбытыя эміграты бяруць штосьці з нашай культуры, тое, што найлепшае, але ўносяць у нашу культуры свае дасягненні, свае веды, свой пункт гледжання. Таму не мусім вымагаць ад нашых суседзяў, каб яны нам падпарадкоўваліся.

Таксама падчас ХХІ Агульнага з’езда польскіх гісторыкаў на тэрыторыі студэнцкага гарадка Універсітэта ў Беластоку працуе аднадзённая выстава клубаў гістарычнай рэканструкцыі з усяго Падляшша. Ахвочыя могуць зладзіць фотасэсіі, прымерыць гістарычныя строі і зброю, пакамунікаваць з сябрамі клубаў.

Беларускае Радыё Рацыя