BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бег Памяці Сібіры зноў адбудзецца ў Беластоку і ва Уроцлаве

У Беластоку ўжо восьмы раз, а ва Уроцлаве — чацвёрты, адбудзецца Бег Памяці Сібіры — падзея, прысвечаная ўшанаванню ахвяр дэпартацый на Сібір і ў Казахстан у 1940–1941 гадах.

Тадэвуш Трускаляскі
Тадэвуш Трускаляскі

Кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Запрашаю да ўшанавання памяці сібіракаў у такі спосаб праз актыўнасць фізічную. І цешуся, што гэта адбудзецца не толькі ў Беластоку.

Сімвалам сёлетняга бегу стала лакоўка для валасоў — сапраўдны экспанат Музея Памяці Сібіру. Яна належала Амеліі Сечка, дэпартаванай з сям’ёй у ноч з 9 на 10 лютага 1940 года.

Войцех Слешынскі
Войцех Слешынскі

Як адзначыў дырэктар Музея, прафесар Войцех Слешынскі, праз такія рэчы музей распавядае пра чалавечую годнасць, памяць і лёсы людзей, закранутых дэпартацыямі:

– Гэтая лакоўка на далёкай поўначы ніколі ёй не была ўжываная. Але тая локоўка дазволіла ёй захаваць памяць пра ранейшае нармальнае жыццё.

Бег Памяці Сібіры ў Беластоку адбудзецца 7 лютага ў Турчынскім лесе. Удзельнікі змогуць выбраць дыстанцыю 5 або 10 кіламетраў.

Удзел магчымы таксама ў віртуальным фармаце: можна прабегчы сваю дыстанцыю ў любым месцы свету ў перыяд з 7 да 28 лютага 2026 года і перадаць арганізатарам вынікі бегу.

Запісацца на Бег Памяці Сібіры можна тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і MPS.