BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Беларусь адродзіцца, як птушка Фенікс» – Сяргей Бульба

Беларускі палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў грамадскай платформы «Робім разам. Беларусь 2.0» Сяргей Бульба сустрэўся з беларусамі Беластока.

Падчас сустрэчы палітык прадставіў сваё бачанне сітуацыі як унутры Беларусі, так і вакол яе, а таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных. На фоне агульнай, не вельмі аптымістычнай карціны, Сяргей Бульба заклікаў беларусаў не складаць рукі, а працягваць сваю працу далей і прыкладаць яшчэ больш сілаў для інфармавання насельніцтва ўнутры Беларусі і рыхтаваць сябе для яе будучыні.

На сённяшні дзень там усё гэта разумеюць – што мы можам уплываць. Чаму так стараюцца. Проста неадэкватна саджаюць людзей, тэрарызуюць. Мы можам рыхтаваць тое, што спатрэбіцца ў перспектыве – і менэджмент для будучай Беларусі, і ідэалогію новай дзяржавы, і распаўсюджваць гістарычных веды, і самім быць гатовымі вярнуцца і актыўна ўключыцца ў аднаўленне новай Беларусі. Калі нас за мінулыя стагоддзі не знішчылі, то ні халеры нам не зробяць.

Сяргей Бульба – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, былы вайсковец, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён». Зараз кіруе беларускім хабам у Варшаве і грамадскай платформай «Зробім разам. Беларусь 2.0».

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя