У Беларусі да 1 красавіка плануюць стварыць сістэму абмену з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якім забаронены ўезд.

У 2017 годзе Беларусь і Расея падпісалі пратакол пра абмен звесткамі аб «неўязных» беларусах і расейцах, а абмен інфармацыяй аб іншаземцах не быў унармаваны, хоць беларускія памежнікі адмаўлялі ва ўездзе, найперш, грамадзянам Украіны.
У Беларусі ўзаконілі абмен з Расеяй інфармацыяй аб іншаземцах, якія перасякаюць беларускую мяжу і маюць забарону на ўезд ці выезд або ануляваныя на пражыванне ў Расеі ці Беларусі дакументы або накіроўваюцца на спартовыя ці культурныя акцыі.
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусе указе беларускага дыктатара, такую інфармацыйную сістэму абмену створаць да 1 красавіка 2025 году.






