Ля памятнага знака на месцы гібелі Героя Украіны – беларуса Аляксея «Тура» Скоблі – адбылося жалобнае мерапрыемства. Актывісты, сябры і паплечнікі ўшанавалі памяць беларуса, які загінуў тры гады таму, пры выкананні баявога задання, падчас поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.

Кажа кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
– Мемарыяльны знак ўсталяваны на тым месцы, дзе ён загінуў. Скобля пахаваны ў Беларусі. Загінуў як герой. Цаной свайго жыцця абараняў Кіеўшчыну, за што пасмяротна атрымаў званне Героя Украіны. Ва Украіне яго імем названа вуліца ў Хмяльніцкім. Ён мае званне ганаровага грамадзяніна Хмяльніцкага.
Аляксей Скобля, які нарадзіўся ў Менску, з 2015 года змагаўся на баку Украіны. У час вайны выконваў задачы па эвакуацыі параненых і аказанні медыцынскай дапамогі. Яго мужнасць была ўзнагароджана званнем Героя Украіны пасмяротна ў 2022 годзе.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






