BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара»

У Варшаве 16 студзеня ў  Цэнтры Анджэя Вайды |(Al. Ujazdowskie 20) а 18.00 прэзентуюць кнігу  «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара».


Падчас сустрэчы будуць прэзентаваны выданні кнігі на беларускай, украінскай і расейскай мовах.
У мерапрыемстве возьмуць удзел:

·  Юрый Фельштынскі — аўтар кнігі,

·  Наталля Радзіна — галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартия’97» (Charter97.org).

Сустрэчу правядзе Вячаслаў Барок.

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія з аўдыторыяй з магчымасцю задаваць пытанні і паразмаўляць з удзельнікамі мерапрыемства.

Мовы сустрэчы: беларуская і расейская.

Пра кнігу:

Кніга «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё аднаго чалавека: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай, галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартия’97» (Charter97.org). Прачытанне кнігі дазволіць чытачу стаць сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэстнага руху, якія пачаліся ў Беларусі ў 1995 годзе і не згаслі дагэтуль.

Чытач убачыць, што Беларусь, хоць і была часткай Расійскай імперыі і СССР, з’яўляецца асобнай самабытнай краінай; што са старажытных часоў Беларусь лічыла сябе часткай Еўропы і арыентавалася на Захад, а не на Усход; што будучыня Беларусі, якая вызвалілася ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, — з Еўрапейскім саюзам, а не з Расіяй, якая фактычна акупавала Беларусь, чыя бяспека ў канчатковым выніку можа быць забяспечана толькі праз членства ў НАТА.