Як стала вядома, Беларусь перадае вайсковую тэхніку ў Расейскую Федэрацыю, якая адчувае дэфіцыт рэсурсаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў адправіць расейцам тэхніку са складоў дзейных частак, бо беларускае войска таксама мае вычарпаны арсенал, піша bel-news.by. Пра такое рашэнне кіраўніка Беларусі выданню стала вядома з крыніцы ў беларускім Міністэрстве абароны.

Адзначаецца, што Расея звярнулася да Беларусі з просьбай аб перадачы часткі тэхнікі пасля паспяховых дзеянняў Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці, паколькі сутыкнулася з вострым дэфіцытам узбраенняў як на гэтым кірунку, так і на іншых.
Такія перадачы беларускай вайсковай тэхнікі адбываюцца не ўпершыню. Напрыклад, у 2022 годзе, калі расейскія ўзброеныя сілы панеслі значныя страты ва Украіне пасля поўнамаштабнага ўварвання, Расея папрасіла Беларусь выкарыстаць яе арсеналы. Затым былі перададзены танкі Т-72А, боепрыпасы, артылерыя і грузавая тэхніка са складоў.
Беларускае Радыё Рацыя






