
Нарадзіўся ў Беларусі, але жыве ва Украіне грамадзянін Беларусі і ўкраінец па нацыянальнасці спадар Багдан. Большасць родных жывуць па-ранейшаму на беларускай зямлі, але як да вайны, так і ў яе часе суразмоўца вырашыў заставацца на ўкраінскай тэрыторыі:
— Я беларус, нарадзіўся ў Беларусі, 27 гадоў пражыў там. Але па паходжанні я ўкраінец, мае бацькі ўкраінцы. Я ездзіў сюды да бабулі, знайшоў жонку, у 2016 годзе я пераехаў у Украіну. Я быў пабраны шлюбам у Беларусі, але потым разлучыўся і паехаў ва Украіну. У Беларусі я вучыўся на лясной гаспадарцы, працаваў там, але па 2016 годзе зразумеў, што заробкі нізкія і трэ штось мяняць і пераехаў ва Украіну.
У 2022 годзе пачалася вайна, прачнуліся зранку і пачалася вайна. Цяпер я жыву ў Вінніцы, у нас сітуацыя нармальная, бываюць трывогі, але надта жахлівага няма, акрамя тады, як ударыла ў будынак афіцэраў.
Суразмоўца дадаў, што нягледзячы на тое, што па законе ён не можа служыць ва ўкраінскім войску, будучы цывільным ён стараецца рабіць усё тое, што ў яго сілах.
Беларускае Радыё Рацыя






