BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларус спрабаваў правезці праз мяжу незадэклараваныя каштоўнасці

Культурныя каштоўнасці без дэкларацыі былі знойдзеныя сярод асабістых рэчаў грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся з Польшчы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Паводле ведамства, мужчына накіроўваўся праз “зялёны калідор” пункта пропуску Берасце. Аглядаючы аўтамабіль, мытнік знайшоў карціну, напісаную алеем напрыканцы ХХ стагоддзя, два камінныя гадзіннікі з ліццёвага мармуру і меднага сплаву, а таксама патэфон.

Было высветлена, што карціна і гадзіннікі адносяцца да культурных каштоўнасцяў. Мужчына заявіў, што яму належыць толькі патэфон, а астатнія прадметы яго папрасіў перавезці цераз мяжу незнаёмы чалавек.

У адносінах да грамадзяніна Беларусі распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф да 1.260 рублёў з магчымай канфіскацыяй тавараў, што незаконна перамяшчаліся.

Беларускае Радыё Рацыя