Расейскі наступ ды апошнія падзеі ў Харкаве. Такія тэмы цяпер самыя важныя для Украіны і ўкраінцаў. У гэтым перакананы беларус спадар Яўген, які ў ваенны час працягвае жыць на ўкраінскай тэрыторыі.

Суразмоўца распавёў падрабязней пра тое, што цяпер уласна яго хвалюе ды за чым сочыць у інфармацыйнай прасторы:
— Нібы скінулі дзве бомбы, два пяцісотыя кабы. 11 чалавек загінула, але гэта было на момант раніцы. 200 чалавек магло быць у гандлёвым цэнтры, а колькі з іх пацярпела… Колькасць ахвяр можа можа павялічвацца, на жаль.
Такія вось тэрарыстычныя акты, я думаю, звязаныя з тым, што ў Расеі не ўдаліся іхныя планы, якія яны будавалі пра Харкаў, і яны перайшлі да сваёй любай тактыкі тэрору – проста запалохвання.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо два гады і тры месяцы. Учора, 25 мая, расейскія ракеты нанеслі ўдар па харкаўскім гандлёвым цэнтры. Загінула як мінімум 14 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя