Пасля аварыі Міхаіл Свярблеўскі знаходзіцца ў крытычным стане. Міхаіл, ратавальнік у басейне ў Варшаве, ехаў на матацыкле з аднаго басейна ў іншы на працу. Пры спуску з маста ў Варшаве яго збіла машына і ўцякла з месца злачынства. Пра гэта напісала ў сваім акаўнце Аляксандра Герасіменя.

У выніку падзення ў Міхаіла адарвала руку, адкрыты пералом нагі і паламаны таз. Лекары змагаюцца за яго жыццё, ён у крытычным стане.
Кожны з нас можа дапамагчы Міхаілу, здаўшы кроў. Кроў можна здаць любой групы, у банку крыві, куды паступае кроў, яе памяняюць потым на тую, якая неабходная.
Кроў можна здаць у пунктах: centrum krwiodawstwa i krwiolecznictwa па ўсёй Польшчы. Пры здачы крыві паказаць: MICHAŁ ŚWIERBLEWSKI, Wojskowy Instytut Medyczny ul. SZASERÓW 128, Warszawa. Так кроў дастанецца менавіта яму.