Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра ўзмацненне мяжы з Украінай і паказала адзін з блокпастоў каля мяжы.

Як заяўляе прэс-служба ведамства, пад ахову ўзялі важныя аб’екты, у тым ліку дарогі і пуцеправоды. “Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам, праводзіцца на ўчастках па перыметры паўднёвай частцы краіны. На гэтым напрамку задзейнічаны асабісты склад Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. Асаблівую ўвагу асабісты склад надае працы на кантрольна-прапускных пунктах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Украінскія вайскоўцы са свайго боку мяжы паставілі мноства мінных палёў і фактычна цалкам перакрылі мяжу з Беларуссю.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Максім Гарлуковіч / Ваяр






