BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуса департуюць з Украіны за незаконнае знаходжанне ў краіне

У Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны затрымалі беларуса, які, паводле ўкраінскай Дзяржаўнай міграцыйнай службы, знаходзіўся ў краіне незаконна.

Прэс-служба ведамства паведаміла, што мужчыну затрымалі 15 чэрвеня ў рамках аперацыі “Мігрант” — “мэтавых прафілактычных мерапрыемстваў па наглядзе і кантролі за выкананнем заканадаўства ў міграцыйнай сферы”. За парушэнне правіл знаходжання ва Украіне беларуса прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, прынятае рашэнне аб яго “прымусовым выправаджэнні за межы” краіны. “Цяпер ён знаходзіцца ў пункце часовага знаходжання замежнікаў і асоб без грамадзянства”, — гаворыцца ў паведамленні.

У жніўні 2022 года беларускія і ўкраінскія праваабарончыя і грамадскія арганізацыі звярнуліся да дзяржорганаў Украіны наконт дыскрымінацыі грамадзян Беларусі ў краіне пасля пачатку вайны. Нагодай для звароту стала тое, што міграцыйная служба стала масава адмаўляць у легалізацыі беларускім грамадзянам. Зафіксаваныя факты адмоў прымаць дакументы на падаўжэнне або атрыманне дазволу на жыхарства, выдачы прадпісанняў пакінуць Украіну ў найкарацейшыя тэрміны пад пагрозай пакарання, забароны на наведванне краіны ў будучыні, невыканальных патрабаванняў пра апастыляванне дакументаў, выдадзеных у Беларусі.

З легалізацыйнымі праблемамі сярод іншых сутыкаліся беларускія валанцёры, а таксама добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны.

Крыніца: t.me/pozirkonline