BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуса і расейца асудзілі ў Польшчы за шпіянаж на карысць Расеі

Акруговы суд у Беластоку прысудзіў па чатыры гады зняволення беларусу і расейцу. Іх вінавацілі ў шпіянажы на карысць расейскай вайсковай разведкі, перадае Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

This image has an empty alt attribute
Foto: Flickr/IAR

Публічны суд цягнуўся амаль год. Абвінавачаным залічылі ў пакаранне перыяд утрымання пад вартай і арышту.

Абодвух мужчын затрымалі ў красавіку 2022 года. Іх абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Расеі ў 2017-2022 гадах. Паводле звестак пракуратуры, абвінавачаныя збіралі звесткі пра польскія вайсковыя часці, іх размяшчэнне, аснашчэнне і асабовы склад, а таксама пра вайсковыя часткі саюзнікаў.

Абодва замежнікі жылі ў Польшчы легальна. Беларус спачатку вучыўся ў адной з беластоцкіх ВНУ, а потым заняўся арганізацыяй парашутна-дэсантнай падрыхтоўкі. Следства прыйшло да высновы, што так ён наладжваў кантакты, якія выкарыстоўваў для шпіянажу. Расеец вёў шпіёнскую дзейнасць пад выглядам культурніцкай і турыстычнай. Як заяўляе следства, асабліва шпіёнаў цікавілі польскія часці ў раёне беларускай мяжы ў сувязі з міграцыйным крызісам.