BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуса на літоўскай мяжы аштрафавалі за савецкія сімвалы

Грамадзяніна Беларусі аштрафавалі на 150 еўра пры выездзе з Літвы за савецкія сімвалы. 62-гадовы беларус з відам на жыхарства ў Літве ўязджаў у Беларусь праз пункт пропуску “Мядзінінкай”. Ягоныя дакументы былі ў парадку, але памежнікі звярнулі ўвагу на салон мікрааўтобуса. На бачным месцы каля люстэрка вісеў вымпел, які «асацыіраваўся з паветрана-дэсантнымі войскамі СССР». На ім таксама была намалявана георгіеўская стужка.

Здымак ілюстрацыйны

Дэманстрацыя савецкіх сімвалаў, а таксама сімвалаў, якія асацыююцца з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем у Літве. Беларуса аштрафавалі ў межах адміністрацыйнай справы, а забароненыя сімвалы былі канфіскаваныя.