
54-гадовы грамадзянін Беларусі атрымаў штраф у памеры 150 еўра і не быў прапушчаны ў Літву праз вымпел з забароненымі ў гэтай краіне сімваламі. Як паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на памежную службу Літвы, мужчына на аўтамабілі Audi спрабаваў перасекчы мяжу праз пункт пропуску «Мядзінінкай». На бачным месцы ў салоне аўтамабіля памежнікі заўважылі вымпел з савецкай сімволікай, на якім былі чырвоная зорка, парашуты і георгіеўская стужка. У адпаведнасці з заканадаўствам Літвы, дэманстрацыя сімвалаў камуністычных і таталітарных рэжымаў забароненая. Нагадаем, два тыдні таму іншага беларуса не пусцілі ў Літву з-за налепкі «СССР» на яго аўтамабілі.
Беларускае Радыё Рацыя






