
У Польшчы у паліцыю звярнуўся ўладальнік транспартнай фірмы, якая супрацоўнічае з кампаніяй Amazon. Ён паскардзіўся на тое, што хтосьці пачынаючы са жніўня 2024 года ў горадзе Астшэшаў Велькапольскага ваяводства нехта крадзе пасылкі з прысмакамі, кавай і электронікай, піша выданне Głos Wielkopolski.
Паліцыі ўдалося ўстанавіць, што да крадзяжоў датычны 33-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына працаваў кіроўцам у гэтай фірме. У перыяд са жніўня 2024 года да студзеня 2025 года ён сістэматычна прысвойваў даручаныя яму для перавозкі пасылкі. Агульны кошт выкрадзеных прадметаў склаў каля 3 тысяч злотых, і яшчэ не ўсе пацярпелыя вядомы.
Паліцыя хутка адрэагавала на паведамленне і прыняла меры, якія прывялі да вяртання скрадзеных тавараў. Мужчына быў затрыманы і цяпер знаходзіцца пад вартай у паліцыі, дзе чакае далейшых рашэнняў пракурора.
Беларускае Радыё Рацыя