Спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента падоўжаны да 30 чэрвеня. Адпаведная пастанова польскага міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) набыла моц 1 студзеня.

Спрошчаны парадак уведзены дзвюма пастановамі міністэрства, якія набылі моц 1 ліпеня 2023 года. Адно з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другое — пашырае кола тых, хто можа прасіць на яго выдачу, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме.
Улады Польшчы рэгулярна падаўжаюць рашэнне захаваць спрошчаны парадак выдачы беларусам гэтага дакумента.






