BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам у Грузіі амаль немагчыма атрымаць польскую гуманітарную візу

Беларусам, якія пражываюць у Грузіі, становіцца ўсё складаней атрымаць гуманітарныя візы ў консульстве Польшчы ў Тбілісі. Паводле іх сведчанняў, запісацца на прыём амаль немагчыма, а заявы часта адхіляюцца без тлумачэння.

Марына Зялёная

Пра сітуацыю распавядае сябра Каардынацыйнай Рады, спартоўка Марына Зялёная, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў грузінскай сталіцы:

-Зараз я бачу, што ёсць некаторыя складанасці ў атрыманні гэтых віз. І гэтыя складанасці залішнія. Бо ёсць людзі, якія маюць добрыя кейсы, але я бачыла па іх адказы, трэба рабіць нейкія апеляцыі, альбо шукаць магчымасці. Бо калі мы размаўляем пра гуманітарныя візы для беларускіх уцекачоў, на жаль, зараз ёсць складанасці з іх атрыманнем.

Па словах актывісткі, вялікая праблема таксам ў тым, што беларускія ўцекачы саромеюцца распавядаць свае гісторыі.

У Грузііі па неафіцыйных дадзеных жывуць ад пяці да сямі тысяч беларусаў, частка з іх – гэта  палітычныя актывісты, што пакінулі Беларусь у 2020-21 гадах.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя