У беларусаў, якія жывуць у Грузіі як эмігранты, з’явілася новая магчымасць атрымаць від на жыхарства — від на жыхарства для ІТ-спецыялістаў тэрмінам на тры гады.

Падрабязнасці распавядае праваабаронца Раман Кісляк:
– Гэта, сапраўды, дадатковая падстава для атрымання віда на жыхарства. З аднаго боку, павялічваецца сума даходу. Сума даходу складае 50 тысяч лары. Але для тых, хто атрымлівае даход ад дзейнасці ў ІТ, гэта не менш за 70 тысяч лары.
Па словах Рамана Кісляка, тым, хто мае такі від на жыхарства не абавязкова штогод рабіць так знаны «візэран» на мяжы:
-Тыя, хто пражывае і мае від на жыхарства ў Грузіі, не абавязаныя рабіць «візэран». Яго робяць толькі тыя, хто de facto турысты, хто пражывае без легалізацыі. Многія, хто жыве тут ПВЖ, «візэран» не робяць.
Праваабаронца ўпэўнены, што ў Грузіі былі выпадкі, калі грузінская паліцыя дэпартавала грамадзян іншых краін, у тым ліку і беларусаў, нават тых, хто меў від на жыхарства. У некаторых выпадках людзей проста дастаўлялі да мяжы і прасілі пакінуць тэрыторыю Грузіі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя