BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў Батумі запрашаюць на размову з праваабаронцам

8 кастрычніка, у аўторак, а 20-й гадзіне ў батумсакай прасторы «Аксяродак» юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе прэзентацыю тэмы “Права на прытулак: абскарджванне ў судзе”, якая падрыхтавана экспертамі Human Rights Impact.

Пра адметнасць будучай сустрэчы распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

На прэзентацыі можна будзе даведацца пра ўзроўні працэдуры атрымання прытулку, юрыдычныя факты, якія маюць значэнне для справы, якім чынам адбываюцца адмовы беларусам у міжнароднай абароне і што рабіць людзям, якім адмовілі ў прытулку ў Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя