BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў запрашаюць на канцэрт-сюрпрыз і Каляды ў Вільні

На канцэрт–сюрпрыз і Каляды запрашае ўсіх жадаючых Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні. Імпрэзы адбудуцца 20 і 21 снежня адпаведна па адрасе: Vilniaus, 20.

Падчас Калядаў можна будзе не толькі адсвяткаваць разам, але і паглядзець тры батлейкі ад маладых акцёраў ЕГУ : “Цар Ірад”, “Навагодняя Жыхарка”,  “Дзве зорачкі”.

Кажа каардынатарка Цэнтра беларускай супольнасці і культуры Марына Абрамовіч:

–  У пятніцу 20 снежня ў нас канцэрт-сюрпрыз, прыедзе вядомы спявак з Беларусі. На жаль, не можам зараз сказаць, хто гэта будзе менавіта, але ўсіх чакаем а шостай вечара, вы будзеце прыемна здзіўлены. У суботу ў нас традыцыйны кірмаш, пачнецца ён з дзіцячага кірмашу. Нашым маленькім прадпрымальнікам таксама вельмі хочацца паказаць сябе. А потым будзе ў нас вялікая праграма – гэта і супольны абед, і гульні абавязкова з казой, і Святы Мікалай, і выступы дзяцей

Святочная калядная сустрэча ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры на вуліцы Vilniaus, 20 скончыцца творчай праграмай беларускага паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Беларускае Радыё Рацыя