BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

МЗС Беларусі разгледзіць зварот польскага суддзі аб абароне

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што зварот аб прадастаўленні прыстанішча польскага суддзі Томаша Шміта (Шмыта) будзе разгледжаны.

Томаш Шміт. Скрыншот з тэлеканала Polsat

«На дадзены момант магу адназначна сказаць, што гэты зварот будзе ўважліва разгледжаны з нашага боку ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам», – прыводзіцца адказ Глаза ў тэлеграм-канале МЗС.

Суддзя Томаш Шміт заявіў, што папрасіў прытулку ў Беларусі сёння падчас прэс-канферэнцыі ў БелТА. Пры гэтым ён выступіў з абвінавачваннямі польскага ўрада і хваліў улады Беларусі.
У Польшчы Шміт замяшаны ў буйны палітычны скандал, які выліўся ў 2019 годзе. Ён уваходзіў у групу асоб, якія пераследвалі нелаяльных тагачаснаму ўраду суддзяў. Група «хейтэраў» была звязаная з кіраўніцтвам Мінюста. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сёння назваў навіну аб Шміты шакіруючай. Размаўляючы з журналістамі аб таксама заявіў, што ў Польшчы ўжо быў адзін здраднік.

У снежні 2021 года ў Беларусь збег вайсковец Эміль Чэчка. Ён выступаў з абвінавачваннямі польскіх улад у забойстве мігрантаў. Аднак у сакавіку 2022 года быў знойдзены павешаным у Менску.

Беларускае Радыё Рацыя