Прэс-сакратар МЗС Польшчы Maciej Wewiór паведаміў Польскаму агенцтву друку, што ў сераду беларускі часова павераны атрымаў ад польскага боку дыпламатычную ноту з патрабаваннем выдаць двух грамадзян Украіны. Іх падазраюць у здзяйсненні на тэрыторыі Польшчы тэрарыстычных злачынстваў, учыненых па заданні спецслужбаў Расейскай Федэрацыі.

Паводле Wewióra, беларускі дыпламат быў выкліканы ў будынак МЗС Польшчы, дзе яму афіцыйна перадалі ноту. У дакуменце польскі бок запатрабаваў выдаць двух украінцаў, якіх следства лічыць датычнымі да дыверсій блізу населеных пунктаў Mika і Gołąb.
Між 15 і 17 лістапада на чыгунцы па маршруце Варшава — Дарагуск адбыліся два акты дыверсіі. У мястэчку Mika (Мазавецкае ваяводства) выбуховае прыстасаванне пашкодзіла чыгуначны шлях. Побач са станцыяй Gołąb (Люблінскае ваяводства) у нядзелю пасажырскі цягнік з 475 людзьмі быў вымушаны зрабіць аварыйнае тармажэнне праз пашкоджаную лінію.
Польскія ўлады заяўляюць, што абедзве дыверсіі маглі быць арганізаваныя па заданні расійскіх спецслужбаў.
Паводле isokolka.eu





