BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуска-польскі калядны вечар у Музеі Вольнай Беларусі

Беларуска-польскі калядны творчы вечар зладзілі ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі.

Падчас падзеі Кацярына Ваданосава пазнаёміла гасцей з гістарычнымі і нацыянальнымі строямі, музычна імпрэзу падтрымалі Міхал Солтан і Канстанцін Гарачы, а на завяршэнне ўсіх чакала дэгустацыя нацыянальных страў.

“Адным з нашых дасягненняў гэтага года стала выданне першага друкаванага каталога артэфактаў Музея Вольнай Беларусі, прэзентаванага на гэтым вечары”, – распавяла дырэктарка ўстановы Наталля Задзяркоўская.

– Мы вельмі доўга да яго ішлі. Гэта першая самастойна зробленая музейная выстава, прысвечаная жаночай ролі ў дэмакратычным руху. Гэта несціхаючыя галасы. Яна з выкарыстаннем нашага фонду і нашых матэрыялаў. То бок, выстава на аснове нашых уласных рэсурсаў. Было шмат цікавых імпрэз, якіх мы былі суарганізатарамі, напрыклад, выстава, прысвечаная Алесю Пушкіну, каб зайсці ў залу, людзі чакалі свайго часу, бо ўсе не маглі змясціцца.

Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі палітычныя дзеячы розных краін. Уваход на імпрэзу быў толькі па запрашэннях.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя